?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

За час датэрміноўкі мы назбіралі толькі ўскосныя доказы фальсыфікацыі выбараў на ўчастку №104 у Маскоўскім раёне, што месціцца ў будынку СШ №206 - несупадзенне фактычнай і "пратакольнай" яўкі, супрацьдзеянне з боку старшыні камісіі незалежнаму сябру камісіі ў азнаямленні з ведамасцямі на атрыманне бюлетня і г.д. А вось сёння нашыя падазроны падцвердзіліся фактычна.
Дзесці ў 11.45 на ўчастак прыйшоў выбарца, які пражывае на нашым участку і падчас атрымання бюлетня высветлілася, што ён ужо прагаласаваў! Прагаласаваў датэрмінова ў пятніцу 17 снежня. Подпіс у ведамасці катэгарына не супадаў з сапраўдным подпісам. Мужчына вельмі абурыўся, камісія застапарылая, старшыня камісіі, што шалёны бегаў па ўчастку і абражаў сяброў камісіі. У нейкі момант паспрабаваў наехаць на выбарца - маўляй, ты пьяны? Але ўсім было відавочна, што мужчына цвярозы і адэкватны.
Па дадзенаму факту склалі акт ад выбарца з подпісамі 4-х назіральнікаў. Таксама склалі скаргі ў пракуратуру, Цэнтральную выбарчую камісію і копію Насонасу ў камісію 104.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
ewushka
Dec. 19th, 2010 01:55 pm (UTC)
Нужны конкретные доказательства.
meliashkevich
Dec. 19th, 2010 02:19 pm (UTC)
А гэта што?
( 2 comments — Leave a comment )

Latest Month

July 2011
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by Emile Ong