Home

Advertisement


Каму як, а мне сёняшні дзень спадабаўся. І справа зусім не ў тым, што нарэшце атрымалася прайсці ўвесь шлях ад месца збору да Курапатаў, і нават, не ў тым, што я ўпершыню змог ажыццявіць даўнюю задумку - падлічыць прыблізную колькасць удзельнікаў шэсця (на падыходах да метро Ўсход налічыў 454 удзельнікаў).
Таксама было вельмі прыемна адчуваць, што амаль уся нашая сям'я разам сабралася ў гэты дзень ушанаваць памяць продкаў (толькі самы маленькі Стасік разам з бабуляй і прабабуляй засталіся дома). Думаю, што калі б мы ўсе так змаглі аднойчы зрабіць, дык лічыць колькасць удзельнікаў не было б ніякага жадання.
Мала таго, пасля шэсця паспелі ўцяпліцца на халодны сезон, плюс абкатаць прыдбаный маёй сястрычкай новы-стары аўтамабіль. Трэба сказаць, што працэс абкаткі можа стацца стратным бо на панэлі выскачыў агенчык - Check Engine, мо хто ведае, што цяпер рабіць???

Маеце вольных USD 6,500?

  • Oct. 29th, 2009 at 8:38 PM

Сёння быў удзельнікам вельмі цікавага круглага стала, які арганізаваў палітолаг Андрэй Ляховіч, тэма гучала прыблізна так: “Аб бягучай палітычнай сытуацыі”. Выступалі палітолагі - Дзяніс Мельянцоў, Валер Карбалевіч, філосаф Алесь Анціпенка, эканаміст Леанід Заіка, сацыёлаг Алег Манаеў.

Вельмі цікава было паслухаць, падрыхтаваныя выступы, але сярод усяго іншага ў душу запаў цвік ад Леаніда Заікі. Ён прагучаў прыблізна наступным чынам: “Калі суммаваць усе тыя пазыкі, якія навешала на сябе беларуская эканоміка і падзяліць іх на “душу насельніцтва”, дык атрымліваецца, што сярэдняя беларуская сям’я вінна сумму эквівалентную USD 6,500.”

 

Так і хочацца сказаць, што беларускі эканамічны цуд мае даволі дарагі цэннік. Хтосьці яшчэ хоча працяга гэтага цуда?


Сёння, замест таго каб разам з паўмільлённым натоўпам жыхароў Беларусі святкаваць рэспубліканскі дзень гораду, мы з жонкай і прыяцелямі паехалі смажыць шашлыкі. Усё было цудоўна, калі б у адзін момант няшчасны выпадак не перакрэсліў добры настрой нашай кампаніі.
У некалькіх сотнях метраў ад нас сядзела кампанія маладзёнаў, якія ўжо па нашаму прыезду былі вельмі добра разагрэтыя (а гэта было ў 13.00!!!), не скажу, што яны былі надта заўважныя ў сваім пьянстве, такіх жа самых вакол больш чым хапала, але рэгулярныя воплі з іх боку мы чулі.Раптам гадзін у 16.00 нешта пачало адбывацца, возера пачалі інтэнсіўна рассякаць лодкі ратавальнікаў, а з берага неслася не пьянае гыгыкаенне, а гістэрычны лямант. Яшчэ праз некалькі хвілінаў ратавальнікі выцягнулі на бераг цела маладога хлопца, яго нават не сталі адкачваць, усё было зразумела - ён памёр. Як распавялі пазней, хлопец патануў некалькі гадзін таму, калі накачаная з раніцы кампанія палезла "асвяжыцца", калі ж усе павлазілі на бераг ніхто не заўважыў адсутнасці сябрука. Так яны і працягвалі яшчэ некалькі гадзін "адпачываць" пакуль, нарэшце, не ўзгадалі пра сябра... Далей, як я і пісаў, былі ратавальнікі, міліцыя, хуткая і "трупавозка". Цела хлопца накрытае коўдрай ляжала на беразе, а сотні людзей хадзілі вакол, выкручвалі шыі каб паглядзець. У гэтый жа самы час, яго разгарачонныя сябры кідаліся на прыехаўшы на выклік нарад міліцыі, нават дайшло да таго, што на аднаго надзелі бранзалеты.
Горка было бачыць гэтае няшчасце, што так падурному і бязглузда хтосці згубіў сваё маладое жыццё...

Ужо некалькі гадоў з'яўляюся сталым "каментарам" на ТУТ.ВУ, але як апынулася да "дысцыплінаваных" карыстальнікаў ТУТа я не належу. Мае каментары рэгулярна выдаляюцца мадэратарамі, а я пра гэта нават і не ведаю. За апошні месяц  добры дзесятак каментароў парэзалі з наступным тлумачэннем - "Падстава: 3.3.1 - абраза: Забараняецца называць Прэзідэнта РБ "папаколі", "бацька", "лука" і т.п."

А што вы думеце наконт падобнай рэдакцыйнай палітыцы?

Вада нашага двара.

  • Apr. 12th, 2009 at 10:03 PM

Памыцца ў мікрараёне Міхалова бывае вельмі цяжка, нашая сям'я ўжо амаль год жыве ў здымнай кватэры на вуліцы Гурскага, але ні як не можам звыкнуцца з тым, што рэгулярна вада з вадаправода пераўтвараецца ў іржавую жыжу.
Наогул я б раздзяліў ваду, як4ая цячэ з нашых кранаў на 3, не на чатыры гатункі.
1) Першы гатунак вады ўяўляе сабой насычаны раствор салей жалеза з утрыманнем узвешанай фракцыі гліны, пяску і рознага інашага бруду, што канкрэтна і ў якіх прапорцыях намешана ш гэтай вадзічкі цяжка вызначыць, але калі гаварыць прафесійным слэнгам хіміка-аналітыка, "раздраконіць" яе хімічны склад было б вельмі перспектыўна ў плане знаходжання новых устойлівых фарбавальнікаў і баявых атручваючых рэчываў. Звычайна такая вада бывае 1-2 разы ў месяц, ідзе суткі, а пасля паступова яе якасць паляпшаецца. У гэтыя дні мы трымаем краны зачыненымі і наогул стараемся абыходзіць выступаючыя дэталі сантэхнічных вузлоў бокам.





2) Вада другога гатунку, гэта таксама, штосьці. Звычайна яе колер значна больш светлы, чым колер вады 1гатунку. Калі яна цячэ з крана таўшчыня струмяня не дазваляе ідэнтыфікаваць яе як брудную, але як толькі таўчыня слоя дасягае 5-10 сантыметраў усё становіцца зразумелым. У гэтым выпадку мы адмяняем памыўку сынулі, не запускаем пральную машыну з белым адзеннем ці бялізнай. Для прыгатавання ежы гэтая вада таксама не прыдатная, бо выглядае і пахне мярзотна. Як яшчэ адну ўласцівасць гэтага прадукта можна назваць цяжкасці ў фіксаванні яе сапраўднага выгляду з дапамогай фотаапарату :)





3) Цяпер некалькі слоў пра ваду 3-й катэгорыі. Яна празрытая, неафарбаваная. Даволі бяспечная ў мікрабіялагічным сэнсе (у гэтым пераконвае моцны пах хлору), яе хімічная бяспека не выклікае ў нас 100% упэўненасці (настаражвае той жа самы пах хлору), таму мы стараемся піць гэтую ваду толькі ў скрайніх выпадках. Для прыгатавання ежы выкарыстоўваць такую ваду можна, але мы ўсё ж адстайваем спачатку яе некалькі гадзін (ну проста каб было спакайне). Мыцца, прымаць ванну і душ падаецца нам бяспечным настолькі, што рызыкуем раз у два дні памыць у ёй сямімесячнага сыночка.
4) Ну а цяпер яшчэ колькі слоў пра самую лепшую ваду чацвертага гатунка. Звычайна яна прадаецца ў крамах, яе хімічны і мікрабіялагічны склад можна пабачыць на этыкетцы, яна праходзіла кантроль якасці і таму мы спакойна гатуем з яе ежу, п'ем "сырой", заварваем гарбату, нейкі час нават практыкавалі чысціць зубы таксама з ёй. Лепшай мы традыцыйна лічым тую, якая разліваецца не ў пяцілітровыя бутэлі, а ў шасцілітровыя. Часам падумваем, а не ці не паспрабаваць замовіць вялікія 19 літровыя, бо яны нам падаюцца самымі ўдалымі.


А што з вадой у раёне дзе пражываеце Вы?


Смешны глюк здарыўся на TUT.BY, чамусьці цэтлік для навіны пра "ключавыя бюджэтныя запросы для Пентагона" у трымліваў інфармацыю пра затрыманне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў па загаду абласнога пракурора. Я б на месцы пракурора задумаўся да чаго гэта, бо 1-е красавіка ўжо прайшло?!



Vox populi, vox Deus!

  • Feb. 23rd, 2009 at 11:08 PM

Што ж 23 лютага без сюрпрызаў не прайшло. Галасаванне на ТУТе разбівае вайсковую дактрыну лукашэнкаўскай палітыкі. Для чаго столькі супольных вучэнняў і парадаў было арганізавана, столькі грошаў на іх патрачана? Патэнцыйнага ворага знаёмілі з уласнымі напрацоўкамі ў вайсковай сферы? Падобна, што беларусы ўспрымаюць гэта менавіта так.




http://news.tut.by/health/129716.html

Мінгарвыканкам распачаў падрыхтоўку да суперкрэатыўнай акцыі - "Дзень пячонкі"! Такое прыдумаць можна толькі калі спачатку "белачку" злавіць. Ура таварышчы!
Фармат правядзення прапаную з ходу:
Спартовы блок:
1. Выпіванне на кароткі і даўгія "булі" Нарзана (калі, што будзе дастаткова і Мінскай-4). Камандна, па 3 удзельніка ад ЛТП.
2. Кідане пустой тары ў хмызнякі з месца. Прапаную 2 катэгорыі (0,5 і 0,7).
3. Бег за дагонкай на блізкія і святочныя дыстанцыі.
4. Ну і канешне ж спарынг з сабутыльнікамі.
Культурніцкая частка:
Слуханне духавога аркестру ў страю.
:)

Сёння ў дзень праходзіў міма кінатэатра Кастрычнік і пабачыў "карціну" невядомага аўтара на якой, як мне падалося, намаляваны адзін вядомы палітык. Праўда ёсць падабенства з ВВП?

А гэта поўнамаштабная кампазіцыя.





Фішка пакаціла ;)

  • Feb. 9th, 2009 at 8:03 PM

Па спасылцы (крэатыў №24)можна пабачыць водгук з РуНэту на акцыю беларускай ініцыятыўнай моладзі. Лаянку не паважаю, але фішка такі, чапляе.

Партбілет на стол.

  • Feb. 3rd, 2009 at 11:22 PM


Сёння давялося пабыць сведкам у судзе. Справа самая, што ні на ёсць гаспадарчая, звязаная з апісаннем маёмасці на офісе "Руха "За Свабоду". Так апынулася што я быў сярод тых валантораў, якія дапамаглі год таму спадару Аляксею Кавальцу (афіцыйнаму здымшчыку кватэры) пераехаць са старога офіса іна новы. Па ідэі я павінен быў памятаць, што, дзе і колькі прывозілася намі, а што на офісе было ад папярэдніх гаспадароў. Таму не думаючы, я пагадзіўся ўзгадаць гэта.
Калі мяне выклікалі ў кабінет суддзі і папрасілі прадставіцца, а пасля прадаставіць пашпарт, апынулася, што дакуманта ў мяне з сабой няма. Калі я праверыў кішэні стала зразумела, што акрамя праязнога і партбілета БНФ у мяне нічога з сабой няма. Прыйшлося запытацца ці падыдзе для высвятлення маёй асобы партбілет. Аказалася, што падыйдзе.
- Пакладзіце на стол. - сказала суддзя. Збітая фраза, але відаць парт білет таму і каштоўны, што часам замяняе нават пашпарт. Можа праз якія ***наццаць гадоў яшчэ і праяздны заменіць. Тады зусім будзе добра.

Кур'ер.

  • Jan. 22nd, 2009 at 10:08 PM

Учора ноччу выехаў на Вільню. Цягнік Масква-Вільнюс адпраўляецца ў 03.05. Вырашыў грошы не губляць і ехаць плацкартным ( нават плацкарт каштуе 71.000 руб. ). Калі на мяжы мяне разбудзіў праваднік і я спусціўся з сваёй "левай-верхняй", убачыў, што мяне атачаюць у асноўным людзі яўна азіяцкага паходжання. Прыкінуў, што гэта хіба казахі, якія едуць па машыны ў Клайпеду ці куды яшчэ. У вагон зайшлі беларускія памежнікі і мытнікі, праверылі дакуманты і бай-бай... Прыйшлі літоўцы. Трэслі няшчадна, у "гасцей з усхода" праверылі ўсё - дакуманты, колькасць пачак цыгарэтаў, запрашэнні. Задавалі розныя пытанні пра мэту паездкі і месца прызначэння. Пад канец па вагону пусцілі сабаку. Каля суседняга купэ сабачка дала характэрныя паводзіны. У адно імгненне ў вагон набег цэлы натоўп службоўцаў. Уладальнік падазронай сумкі пачаў крычаць, што гэта не яго. На месцы зрабілі дагляд. Суседка насупраць, якой добра было відаць што адбываецца, сказала, што з бакавіны дарожнай сумкі дасталі пакеты з чымсці. Госць з Азіі зноў пачаў лямантаваць, яго груба спынілі, надзелі кайданкі і вывелі. Суседзі па "купэшке", якія ехалі з кур'ерам, напісалі тлумачэнні...
Яшчэ паўгадзіны і мы ўжо зноў у дарозе. Госці з Азіі, прышыбленыя нечаканымі падзеямі, сядзяць ціха і думаюць пра штосьці сваё.

Пазаўчора разам з групай адзінадумацаў ездзілі ў Астравец, дзе разам з мясцовымі жыхарамі праводзілі Антыядарны лікбез. Адлегласць паміж Мінскам і Астраўцоў адносна невялікая - 130-140 км. Праўда з надвор'ем не пашчасціла, на вуліцы была завіруха і вельмі склізка. Дарога ў той бок заняла не больш за дзве з паловай гадзіны (пры чым па дарозе мы пасьпелі спыніцца каб паесьці, трошкі заблыталіся ў дарозе і пасля нейкі час шукалі дом мясцовага актывіста), а наш кіроўца, шчыры беларус К. ехаў  з хуткасьці не меньш за 120 км на гадзіну. На мае прапановы ехаць павольней з жартам запытваўся: "З якой хуткасцю ехаць, 60 ці 160?"
Пасля правядзеньня круглага стала, ужо ў прыцемку, мы выехалі ў Мінск. Нягледзячы на тое, што ўмовы зусім не палепшыліся, К. ехаў ці не яшчэ хутчэй. Жарт пра хуткасць у 60 ці 160 км/гадз. прагучаў яшчэ пару разоў, калі ўжо на гарадзенскай шашы насустрач нам праехаў вялізны грузавік, К. трошкі падкруціў сцярно ў права, прапускаючы сустрэчную машыну і нас панесла. Машыну на хуткасці 120-130 км/гадз. матанула некалькі разоў носам то ўправа то ўлева, кіроўца яшчэ спрабаваў паддаўшы газу вырвацца з некантралюймага заносу, але нічога не дапамагло, нас выкінула на сустрэчную палову шашы. Машыну развярнула задам і праз некалькі імгненняў утыкнула ў сумёт. На шчасце сустрэчных аўтамабіляў не было...
Праз нейкі час, калі мы ўжо зноў ехалі, К. дрыжачымі рукамі спрабуе закурыць цыгарэту, гэта не атрымліваецца. Я забяраю яго цыгарэту і ў пару цягаў распальваю. Хаця я не палю невыносна хочацца зрабіць яшчэ пару цягаў. Гляджу на К., у галаву прыходзіць лозунг - "Кропля нікатына забівае каня!". Рука не здрыганулася калі аддаю цыгарэту.

Не магу прайсьці міма абмеркаваньня планаў па так званаму "будаўніцтву" АЭС у Беларусі. Дыскусія па гэтай праблемы, якая разгарэлася вось тут адназначна паспрыяла майму жаданьню паразважаць на гэты конт.
Першае што хочацца зазначыць гэта абсурднасьць юрыдычнага боку дадзеннай сітуацыі. Падрыхтоўка да пабудовы АЭС пачалася ў час калі ў нашай краіне афіцыйна дзейнічаў дзесяцігадовы МАРАТОРЫЙ на будаўніцтва атамнай станцыі. Мараторый прымаўся кампетэнтнай дзяржаўнай камісіяй. Сярод сябраў гэтай камісіі былі ў тым ліку і масьцітыя фізікі-ядзершчыкі. Довадаў каб пераканаць большасьць ад складу ўдзельнікаў у правільнасьці дадзенага рашэньня яўна не хапала  і праэкт з трэскам праваліўся. Да таго ж былі названыя слабыя месцы ядзернага праэкта і распрацаваныя рэкамендацыі, па якім крытэрам трэба ў будучым ацэньваць пазітыўныя змены ў атамнай індустрыі (асобна гаварылася пра т.зв. рэактары 4-га пакаленьня, праблему з адпрацаваным палівам і г.д.) і якія да сёньняшняга дня застаюцца толькі магчымасьцямі ў аддаленай перспектыве. Але ці ў нашай краіне правілы створаныя для таго каб імі кіравацца? Канешне ж не, іх элегантна мяняюць у час гульні!
Далей болей, пасля таго як з парушэньнем мараторыя было заяўлена аб планах па пабудове АЭС у адпаведныя дзяржаўныя ворганы былі накіраваныя запросы з просьбай у адпаведнасьці з Орхускай канвенцыяй (якая дзейнічая ўжо шмат гадоў і ў Беларусі) забяспечыць удзел зацікаўленай грамадзкасці ў прыняцьці гэтага рашэньня, забяспечыць доступ да атрыманьні экалагічна значнай інфармацыі ! І што каго-небудзь запрасілі абмеркаваць? Тыя (сярод іх і Ваш пакорны слуга), што самі звярнуліся толькі праз пракуратуру атрымалі дурацкую па зьместу і незаконную па сутнасьці адпіску.  Як пажартаваў адзін са знаёмых аўтараў у юмарным апытаньні: "З кім паабяцаў параіцца Лукашэнка па пытаньню будаўніцтва АЭС у Беларусі: а) народам; б) ахоўнікам; в) удзельнікамі фестываля Славянскі базар у Віцебску."
ПС: Дарэчы варыянты адказаў на апытанку такі прашу пакінуць у каментарах :)


Вечар, вяртаюся да дому. Па дарозе заходжу ў краму каб набыць прадукты. Насустрач мне праз шкляныя аўтаматычныя дзьверы вывальваецца сям'я з трох чалавек - двух дарослых і малой дзяўчынкі, "глава пачценнага сямейства" пхае перад сабой самую вялікую цялежку згоркай нагружаню правіянтам. На самым піку гары красуецца вялікі пакунак з цукрам і такі ж мукі. У галаве праносіцца асацыятыўны рад з савецкай рэчаіснасьці. Пачынаю вачамі шукаць запалкі ці туалетную паперу. Нажаль сямейства вельмі спрытна хаваецца ў цемры паркінгу, а я, ужо насьцярожаны і падрыхтаваны да новых сустрэч, працягваю свой шлях за пакупкамі. Пакуль хаджу па кіляметровых лябірынтах з паліц  доказы крызісу вылазяюць самі сабой. У некаторых месцах паліцы глядзяць на пакупнікоў пустымі праваламі, рука постсавецкага чалавека выгрэбла ўсё да апошняга шклянкі, а заходнія тэхналёгіі па забяспечваньню попыта, так і не змаглі нічога супрацьпаставіць гэтай дзікай стыхіі. Станаўлюся ў чаргу, сьціпла выкладаю на ленту транспарцёра батон і кефірчыкі, а ззаду ўжо напірая ўпітаная цёцечка. У яе "улоў" салідней, два дзесяткі плітак шакаладу "Ідэал" і два гіганцкіх пакункі гарбаты (і дзе яна такія там знайшла?), плюс усё гэта густа перамяжоўваецца наваламі з дробных "гаспадарчых расходнікаў". Што ж, такі ідэял жыцьця, маленькія салодкія жаночыя слабасьці. Я прышыблены невыветранай савецкасьцю іду да хаты.

Рада, мы ўсе рады :)

  • Jan. 9th, 2009 at 4:30 PM

Адбылося паседжаньне Рады грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За Свабоду". Нарэшце пасля рэгістрацыі сабраліся ўсе тыя, хто так доўга верыў і працаваў на тое, каб арганізацыю зарэгістравалі! Было шмат пытаньняў, якія трэба было абмеркаваць пасля "обретенія" афіцыйнага статуса. Тут і кадравыя пытаньні і пытаньні статуту, ёсьць і шырокае кола аргпытаньняў, якія цяпер трэба па-новаму рабіць. Аптымізм нашых сяброў на гэта натхняе!

Крызіс дастане ўсіх...

  • Jan. 7th, 2009 at 1:23 PM

Крызіс б'е па ўсім, нават самым малым і безабаронным... Нядаўна на рахунак жонкі перавялі грошы за нараджэньня сына, агульна каля чатырох мільёнаў усіх выплатаў, перад сьвятамі непаспелі з'ездзіць іх зьняць і пасля НГ палічылі на колькі дзяржава пакрыўдзіла свайго маленькага грамадзяніна, аказалася прыблізна 850 тысячаў. Цяпер засталося толькі пастарацца як хутчэй развітацца з беларускімі рублямі...

Сёння ноччу вярнуўся з Магілёва. Гэты горад дарагі мне з дзяцінства, вобразы савецкага Магілёва так глыбока пусьцілі карані ў маёй свядомасьці, што кожны раз калі туду прыяжджаю, перажываю лёгкі шок. Так было і ў гэты раз. Міма праплывалі знаёмыя з канца 80-х будынкі і фасады, але адзенне з бліскучых і кідкіх у вочы рэклям, амаль паглынулі іх. Больш няма дзе адчуць подых таго Магілёва, які я ведаў.

З сумнеўных "прыемных" ураджаньняў можна назваць той факт, што па ўсім горадзе працуюць фантаны. Пры беглым аглядзе налічыў 5 спраўна працуючых "водна-скульптурных аб'ектаў".


Магіляўчане амаль не звярталі ўвагі на гэтыя цуды архітэктурнага мастацтва, а празрыстае люстэрка басейна фантану спакусіла да водных працэдураў толькі адзінокага голуба, які па самае пуза сядзеў у вадзе, балансуючы на жалезнай арматуры. Нічога дзіўнага, нягледзячы на тэмпературныя рэкорды гэтага месяца, слупок тэрмометру ўчора так і не падняўся вышэй 10 градусаў.

Далей быў чацвёрты ўстаноўчы сход Руха "За Свабоду!", выступаў Аляксандр Мілінкевіч, была доўгая размова з актывам, які сабраўся пагаварыць з палітыкам і доўга не адпускаў яго, бо пытаньньні ішлі і ішлі... Толькі праз тры гадзіны людзі пачалі разыходзіцца.

Вечарам, па запрашэньню мясцовых актывістаў, мы адправіліся на лецішча. Гасцінныя гаспадары накрылі стол, распалілі вогнішча. Я глядзеў на полымя і думаў пра тое, што зусім не памятаю, калі апошні раз я грэўся каля жывога агня.

За апошнія тыдні ў мяне ўжо некалькі разоў запытвалі чаму я не вяду ЖЖ. Апошні выпадак проста ўразіў, фрэнд [info]krywal заявіў,што калі я яго не зафрэнджу дык ён выдаліць мяне з сяброў. Першае, што зрабіў, калі дабраўся да нэта - узнавіў згублены (ужо які раз) ЖЖішны пасворд, (за дапамогу ва ўзнаўленьні асабіста дзякую фрээнду [info]dzieja ) і пачаў працэс далучэньня дя сяброў. У бліжэйшы час планую зафрэндзіць усіх, хто такі доўгі час чакаў невыдаляючы мяне з фрэндоў.

Пракуратурка піша.

  • Feb. 15th, 2008 at 7:12 PM

 Як і шматлікія іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, я зьяўляюся шматкратным і шматгадовым падпісантам розных зваротаў і заяў. Дакладна не скажу колькі разоў я падпісваў розныя паперы на Ўправе, але магу з усёй адказнасцю заявіць, што за ўвесь гэты час па падобным зваротам мне ні разу не адказалі з тых ворганаў у якія яны ішлі. Тыдзень таму, на офісе "Салідарнасьці", дзе паралельна месьціцца і офіс Руха "За свабоду" мне прапанавалі падпісаць "паручыцельства" за Андрэя Кіма, як звычайна я падпісаў паперу і адразу ж забыўся пра гэта, а сённьня вечарам вяртаюся да дому і оба-на, у скрыні ліст з пракуратуры. Адразу агаваруся, што я непамятаў пра паручыцельства, а калі б і памятаў, то неколі не падумаў бы, што пракуратура так хутка мне адкажа. Трошкі устрывожаны я дастаў ліст з капэрты І  знайшоў там, адказ з пракуратуры па паручыцельству. Сэнс дакуманта мяне не здзівіў, яны не збіраюцца выпускаць Кіма да суда, але хуткасць працы пракуратуры трывожна ўражвае;)

Latest Month

November 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow